Сэр Сайман Расел Біл (; ) — брытанскі .

Біяграфія Біл нарадзіўся ў малайскім горадзе Пенанг, дзе яго бацька Пітэр Біл служыў ваенным медыкам, а маці Джулія Райт таксама працавала лекарам. У 14 гадоў ён упершыню выйшаў на сцэну ў ролі Дэздэмоны ў пастаноўцы школьнага тэатра «Рэдгрэйв» кліфтанскага каледжа. Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце.

Біл найбольш вядомы як тэатральны акцёр і выканаўца роляў у шэкспіраўскіх п’есах. Газета The Independent назвала яго «найвялікшым тэатральным акцёрам свайго пакалення».

У 2011 годзе сыграў ролю Іосіфа Сталіна ў п’есе «Саўтары» шатландскага кінасцэнарыста і драматурга Джона Ходжа ў Каралеўскім нацыянальным тэатры, гэтая пастаноўка атрымала прэмію Лоўрэнса Аліўе.

У 2003 годзе Біл быў удастоены звання камандора Ордэна Брытанскай імперыі. Біл тройчы атрымліваў прэмію Лоўрэнса Аліўе: у 1996 годзе як найлепшы акцёр другога плана за ролю ў бенджонсанаўскай камедыі «Вальпонэ, або Ліс». У 2000 годзе атрымаў прэмію Аліўе як найлепшы акцёр мюзікла за ролю Пангласа ў пастаноўцы мюзікла Леанарда Бернстайна «Кандыд», а ў 2003 годзе ўжо як драматычны акцёр — за загалоўную ролю ў чэхаўскай п’есе «Дзядзька Ваня». У 2013 годзе атрымаў прэмію BAFTA TV у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана» за выкананне ролі Фальстафа ў міні-серыяле, пастаўленым Бі-бі-сі паводле шэкспіраўскіх п’ес.

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі