Суст () — сухі порт у Гілгіт-Балтыстане. Апошні пакістанскі горад на Каракарумскай шашы, размешчаны на мяжы з Кітаем.

Мае стратэгічнае значэнне, праз яго праходзяць усе пасажырскія і грузавыя перавозкі праз пакістана-кітайскую мяжу. У Сусце дзейнічае аблегчаная мытная схема, кітайскія тавары праходзяць мытную ачыстку тут і затым развозяцца па гарадах Пакістана.

Пасля адкрыцця сухога порта і мытні ў Сусце, штогадовы тавараабарот паміж Кітаем і Пакістанам вырас з менш чым 2 мільярдаў долараў ЗША ў 2002 годзе да 6,9 млрд. дол. ЗША.

Насельніцтва

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Пакістана