Гета ў Высокім (лета 1941 — студзень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Высокае (Высока-Літоўск) Камянецкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Паводле перапісу 1939 года ў горадзе пражывала 2000 яўрэяў.

Высокае было захоплена нямецкімі войскамі 23 чэрвеня 1941 года, і акупацыя доўжылася 3 гады і 1 месяц — да 28 ліпеня 1944 года. Неўзабаве тут было створана гета.

У пачатку студзеня 1942 года гета ліквідавалі. У самім гета Высокага былі забітыя 320 яўрэяў, астатнія 2500 былі перавезены і забітыя ў ТрэблінцыСахарчук Ю. И. Высокое Высокое / Сахарчук Ю. И.: Брест, РИА «Вечерний Брест», 2012, ISBN 978-985-6964-06-3Belarus Holocaust Memorials Project . Паводле звестак Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, у Высачанскім гета знаходзілася 3600 чалавек.

Яшчэ да вывазу яўрэяў з гета акупанты праводзілі буйныя акцыі, расстрэльваючы людзей каля вёскі Агароднікі ва ўрочышчы Пясчаны, а таксама пастаянна здзяйснялі адзінкавыя забойствы. Масавыя забойствы праводзіліся таксама і ў Вульцы Такарскай.

Тыя яўрэі, якія спачатку схаваліся пры ліквідацыі гета, былі вылаўленыя, расстраляныя і закапаныя ў агульнай магіле каля гарбарнага завода.

З усяго яўрэйскага насельніцтва Высокага ў жывых засталося толькі некалькі чалавек.

Памяць У 2010 годзе ахвярам генацыду яўрэяў у Высокім, на вуліцы Фрунзэ, ля руінаў старадаўняй сінагогі, быў усталяваны помнікПавлова Н. «Полет памяти над временем и болью», газета «Карлин», Пинск, № 6-10 (110—114), 28 декабря 2010 года.

Крыніцы

Літаратура

Высокае Катэгорыя:Гісторыя Камянецкага раёна Катэгорыя:Высокае