Алексіс Мак Алістэр (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Мае шатландска-ірландскае паходжанне.
Кар’ера Клубная Як і яго браты, Франсіс і Кевін, ігрок пачынаў займацца футболам у клубе «Соцыял Парк», пасля чаго далучыўся да акадэміі клуба «Архенцінас Хуніярс». Упершыню згуляў за першую каманду клуба 30 кастрычніка 2016 года ў матчы другога дывізіёна аргенцінскага чэмпіянату. 25 лістапада 2017 года поруч з сваімі братамі згуляў у матчы супраць «Сан-Ларэнса»«Los (tres) hermanos sean unidos…». Diario Olé.. Алексіс і Франсіс з’явіліся ў стартавым складзе, а Кевін далучыўся да іх на полі праз замену. Свой першы гол паўабаронца забіў 5 сакавіка 2018 года ў матчы супраць «Бокі Хуніярс»«Boca tuvo una noche muy mala y cayó con un sólido Argentinos». Clarín.
24 студзеня 2019 года Мак Алістэр падпісаў кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Брайтан энд Хоўв Альбіёнам» тэрмінам на чатыры з паловай гады. У рамках пагаднення Мак Алістэр быў аддадзены ў арэнду ў «Архенцінас Хуніярс», каб уласна дагуляць сезон«Albion sign Argentinian midfielder» . Brighton & Hove Albion F.C.. Пасля гэтага застаўся яшчэ амаль на сезон у Аргенціне, бо быў запазычаны «Бокай Хуніярс»«Midfielder completes loan move» . Brighton & Hove Albion F.C.«Huge challenge awaits Alexis Mac Allister at Boca Juniors». The Argus.. У сваім жа дэбютным матчы, які прыпаў на Кубак Лібертадорэс, ігрок адзначыўся голам, пацэліўшы мяч у браму бразільскага клуба «Атлетыку Паранаэнсі». У жніўні Мак Алістэр згуляў свой першы матч за клуб у чэмпіянаце, з’явіўшыся ў сустрэчы з «Патраната».
Мак Алістэр дэбютаваў за «Брайтан» 7 сакавіка 2020 года, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне ў матчы супраць «Вулверхэмптан Уондэрэрса», які скончыўся ўнічыю з лікам 0:0«Wolverhampton Wanderers 0–0 Brighton & Hove Albion». BBC Sport.. Пасля чаго ліга была прыпынена з нагоды пошасці каранавірусу. Па старце розыгрышу паўабаронца згуляў некалькі няпоўных матчаў. 17 верасня ён забіў свой першы гол у кашулі англійскага клуба, пакрыўдзіўшы «Портсмут» у матчы Кубка лігі«Brighton fringe players impress in win». BBC Sport.. 18 кастрычніка аргенцінец забіў мяч у браму «Крыстал Пэласа»«Crystal Palace 1–1 Brighton: Wilfred Zaha and Alexis Mac Allister score». BBC Sport.. Няблага ігрок правёў сезон 2021—2022 гадоў, гэтак жа як і наступны. 24 кастрычніка 2022 года Мак Алістэр узгадніў з клубам умовы новага кантракту«Alexis Mac Allister Signs New Contract with Brighton; Contracted until June of 2025» . Brighton & Hove Albion F.C.. Аднак, 8 чэрвеня 2023 года ігрок далучыўся да «Ліверпула»«Liverpool complete signing of Alexis Mac Allister». Liverpool FC.«Liverpool sign Alexis Mac Allister from Brighton to begin squad rebuild». ESPN.. Як паведамлялася, сума трансферу склала мінімум 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, і агулам, з улікам мажлівых бонусаў, магла дасягаць 55 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў«Alexis Mac Allister: Liverpool sign Brighton & Argentina midfielder for £35m». BBC Sport.. 13 жніўня 2023 года аргенцінец паклаў пачатак выступаў у «Ліверпуле» ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Чэлсі»«Chelsea 1-1 Liverpool: Mauricio Pochettino’s side fight back to draw his first Premier League game in charge». Sky Sports.. Свой першы гол здабыў 3 снежня ў матчы супраць «Фулхэма», забіўшы мяч у браму з 27 метраў. Пазней гол быў абраны найлепшым голам снежня ў чэмпіянаце«Mac Allister worldie wins Budweiser Goal of the Month award». Premier League..
Міжнародная Упершыню быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Аргенціны ў жніўні 2019 года на таварыскія матчы супраць зборных Чылі і Мексікі. Дэбютаваў у камандзе 5 верасня ў гульні з чылійцамі. У 2021 годзе браў удзел у футбольным розыгрышы Алімпійскіх гульняў у Токіа.
Дасягненні «Бока Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны: 2020
«Ліверпул»: Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2024
Аргенціна: Чэмпіён свету: 2022 Уладальнік Кубка Амерыкі: 2024
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Архенцінас Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул