Вуліца Максіма Багдановіча (, ) — вуліца ў Полацку ў мясцовасцях Аэрадром і Запалоцце.
Агульная характарыстыка Вуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Жылая забудова вуліцы шматкватэрная, панэльная і цагляная пераменнай вышыннасці, у асноўным у 9 паверхаў.
Пралягае вуліца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Зыгіна праз мясцовасці Аэрадром і Запалоцце, Новы мост цераз Дзвіну і вёску Экімань-2 да кальцавога скрыжавання з вуліцай Петруся Броўкі.
Праезная частка вуліцы налічвае ад 2 да 6 палос для руху, у тым ліку выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту, які тут прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і маршрутнымі таксі.
Вуліца з’яўляецца часткай аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расійскай Федэрацыі).
Сацыяльныя аб’екты Супермаркет «Green» Крамы «Еўраопт», «Хіт» і інш. Аптэкі Энергазбыт Экіманскія могілкі
Гл. таксама Спіс вуліц Полацка
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Полацка Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Максіма Багдановіча