Гета ў Ганцавічах (лістапад 1941 — 14 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Ганцавічы і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Перад вайной яўрэі складалі 70 % насельніцтва Ганцавічаў (прыкладна 1700 чалавек)И. Разумовский. Восстановлены фамилии расстрелянных евреев .

Ганцавічы былі захопленыя нямецкімі войскамі 30 (29) чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 7 ліпеня 1944 года.

Увосень 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў горадзе гета, якое функцыянальна ўяўляе сабой рабочы лагер. У яго перавялі 230 яўрэяў з Леніна і 120 з Пагост-Загародскага.

У гета, размешчаным насупраць чыгуначнага вакзала і абгароджаным плотам з калючым дротам, пастаянна ўтрымлівалася каля 500 чалавек. На месца памерлых ад голаду, збіцця, хвароб і застрэленых аховай, з найбліжэйшых гета прывозілі новых працаздольных вязняў.

Большасць вязняў выкарыстоўвалі на будаўніцтве дарог праз балоты, меншая частка габрэяў працавала ў розных майстэрнях у горадзе. Габрэі паміралі ад голаду. На чалавека ў суткі выдавалі толькі па 200 грамаў эрзац-хлеба з мякіны напалову з саломай і па 20 грамаў крупы. На варотах лагера вісеў плакат з правіламі паводзін, і за любое парушэнне належыў расстрэл — нават за схаваны кавалак хлеба. За кожнага ўцекача ці нават спробу ўцёкаў расстрэльвалі 40 зняволеных і ўсіх сваякоў ўцекача. Знясілелых і хворых немцы расстрэльвалі прама на месцы.

Акрамя ранішняй і вячэрняй паверкі, змардаваных вязняў пералічвалі яшчэ і дадаткова некалькі разоў на дзень — па свістку канвойнага габрэі станавіліся «па васьмёрках», і ахова правярала, ці ўсё на месцы.

14 (11М. Ринский. Из рода Пекеров ) жніўня 1942 года больш за 300 яўрэяў здзейснілі ўцёкі. Астатнія былі расстраляныяЕ. Розенблат. Юденраты в Беларуси: проблема еврейской коллаборации Плоткин А. «Подвигов не совершал (записки партизана)». — М., 2000. — С. 52..

У самім горадзе і каля яго была 31 расстрэльная яма. Яны былі выкапаныя на месцах сённяшніх вуліц Садовай, Мантажнікаў, Дзяржынскага, Фрунзэ, завулкаў Кароткага, Садовага, Пралетарскага, на 7-м кіламетры дарогі Ганцавічы—Хатынічы, ва ўрочышчы Красуня (раён Мальковіч). У кожнай з гэтых ям былі пахаваныя 300—500 целаў забітых габрэяў і часткова ваеннапалонных.

Памяць У сярэдзіне 1960-х гадоў астанкі загінулых яўрэяў з усіх вядомых расстрэльных ям былі перапахаваны ў магіле на вуліцы Гагарына, і на гэтым месцы быў пастаўлены помнік. У 1970-я гады ў сувязі з забудовай вуліцы прах забітых і помнік былі перанесены ў паўночна-ўсходнюю частку гарадскіх могілак.

Помнік ахвярам яўрэйскага супраціву, загінулым пры паўстанні ў Ганцавічах, і чые месцы пахаванняў невядомыя, усталяваны на яўрэйскіх могілках у вёсцы Ленін.

Крыніцы

Літаратура

Ганцавічы Катэгорыя:Гісторыя Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Ганцавічы