Аперацыя «Гюнтэр» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск у Валожынскім, Заслаўскім, Лагойскім, Плешчаніцкім, Радашковіцкім раёнах у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1943 года.
Ход аперацыі Аперацыя праводзілася з мэтаю знішчэння вёсак, у якіх жыхары спачувалі партызанам, захопу насельніцтва і рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі для вывазу ў Германію. У баявую групу ўваходзілі палкі Грыпа і Гольца, асобы батальён СС Дырлевангера. Кіраваў аперацыяй групенфюрэр СС і лейтэнант паліцыі Карзэман, камандны пункт якога знаходзіўся ў Астрашыцкім Гарадку.
Карнікі пазбягалі непасрэднага сутыкнення з партызанскімі фарімраваннямі, якія дыслацыраваліся ў раёне аперацыі. Яны прачасалі мясцовасць на поўнач ад Мінска ўздоўж дарогі Астрашыцкі Гарадок — Радашковічы і да Плешчаніц (вёскі Калачы, Янушкавічы, Вялікія Бясяды і іншыя), хапалі мужчынскае працаздольае насельніцтва ва ўзросце ад 10 да 50 гадоў і канваіравалі на зборныя пункты. Асобы, западозраныя ў спачуванні або прыналежнасці да партызан, у тым ліку хворыя і параненыя, расстрэльваліся.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Чэрвень 1943 года Катэгорыя:Ліпень 1943 года Катэгорыя:Гісторыя Валожынскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Лагойскага раёна