Урад міру і адзінства () — паралельны ўрад / урад у выгнанні, створаны ў лютым 2025 года для кіравання раёнамі Судана, што знаходзіліся пад кантролем мяцежных Сіл аператыўнай падтрымкі.
Прэм’ер-міністр — Махамад Хасан аль-Таішы.
Гісторыя У красавіку 2023 года ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) пад кіраўніцтвам Абдэля Фатаха аль-Бурхана, які адначасна займаў пасаду старшыні ваеннай хунты Пераходнага суверэннага савета, і Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) на чале з Махамедам Хамданам Дагалаhttps://www.bbc.co.uk/news/articles/c9830566073o.
10 лютага 2025 года Бурхан абвясціў аб планах па стварэнні пераходнага ўрада пад кіраўніцтвам грамадзянскіх асобhttps://thepeninsulaqatar.com/article/08/02/2025/sudans-army-chief-plans-transitional-govt-amid-military-advanceshttps://gazettengr.com/sudans-foreign-ministry-announces-plans-for-transitional-government/. У адказ кіраўніцтва САП правяло з саюзнікамі (Абдэлазізам аль-Хілу з групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» і Аль-Хадзі Ідрысам з Суданскага рэвалюцыйнага фронту https://thekenyatimes.com/latest-kenya-times-news/details-of-sudanese-rebels-forming-a-parallel-govt-last-night-in-nairobi/) сустрэчу ў Найробі (Кенія), каб распрацаваць «Устаноўчы статут Судана». Планавалася пракласці шлях для стварэння канкуруючага «Урада міру і адзінства» для кіравання раёнамі, якія знаходзіліся пад кантролем мяцежнікаўhttps://www.capitalfm.co.ke/news/2025/02/sudans-militia-backed-factions-agree-to-form-parallel-govts/https://sokodirectory.com/2025/02/ruto-allows-sudans-militia-to-form-parallel-government-in-nairobi/. Падпісанне статута прайшло таемна ў 2 гадзіны ночы 23 лютага https://www.voanews.com/a/sudan-s-rsf-allied-groups-to-sign-charter-to-form-parallel-government/7984593.htmlhttps://samrack.com/rsf-allies-sign-pact-to-establish-unity-government-in-sudan/56907/https://x.com/Ian_Wafula/status/1893610831809499482.
Дакумент заклікаў да «свецкай, дэмакратычнай, дэцэнтралізаванай дзяржавы, заснаванай на свабодзе, роўнасці і справядлівасці, без ухілу да якой-небудзь культурнай, этнічнай, рэлігійнай або рэгіянальнай ідэнтычнасці», і акрэсліваў планы фарміравання «новай, адзінай, прафесійнай нацыянальнай арміі» https://www.thehindu.com/news/international/sudans-rsf-allies-sign-charter-for-rival-government-sources/article69254298.ece/.
15 красавіка Дагала афіцыйна абвясціў аб стварэнні ўрада міру і адзінства.
Структура Пераходная канстытуцыйная аснова, прынятая Устаноўчым альянсам Судана 4 сакавіка 2025 года, прадпісала структуру ўрада міру і адзінства. Яна змяшчае палажэнні аб падзеле Судана на восем адміністрацыйных рэгіёнаў (Хартум, Усходні рэгіён, Паўночны рэгіён, рэгіён Дарфур, Цэнтральны рэгіён, рэгіён Кардафан, рэгіён Паўднёвы Кардафан/Нубійскія горы і рэгіён Новы Фундж) і вызначае паўнамоцтвы нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых органаў уладыhttps://x.com/TaseesSFA/status/1896885586897621413.
Прапанаваны наступныя органы: Прэзідэнцкі савет — калектыўны кіраўнік дзяржавы з 15 членаў, уключаючы губернатараў правінцый. Пераходны кабінет з 16 міністраў на чале з прэм’ерам. Устаноўчы заканадаўчы орган — двухпалатны ўстаноўчы заканадаўчы орган з 24 членаў Савета рэгіёнаў і 177 членаў Савета дэпутатаў.
Рэакцыя Міністэрства замежных спраў Судана назвала прапанаванае фарміраванне паралельнага ўрада «актам варожасці» і раскрытыкавала ўрад Кеніі за правядзенне канферэнцыіhttps://kenyanwallstreet.com/sudan-accuses-kenya-of-act-of-hostility-for-hosting-rebel-groups/https://mwanzotv.com/sudan-slams-kenya-for-hosting-rsf-government-declaration/, дадаўшы, што гэты крок «спрыяе раздзяленню афрыканскіх дзяржаў, парушае іх суверэнітэт»https://newscentral.africa/kenya-under-fire-for-hosting-sudan-rebel-group/. Прэм’ер-міністр Кеніі Мусалія Мудавадзі заявіў, што дзеянні краіны «адпавядалі яе больш шырокай ролі ў мірных перамовах і яе прыхільнасці падтрымцы Судана ў пошуку рашэння палітычнага крызісу»https://x.com/eliudkibii/status/1892252627146330361https://www.theeastafrican.co.ke/tea/news/east-africa/kenya-defends-decision-to-host-sudan-rebels-4934264.
Дзеянні Кеніі і ўтварэнне органа асудзілі Кувейт, Гаяна, ЗШАhttps://www.bbc.co.uk/news/articles/c8j9j72lvdvohttps://www.kenyan-post.com/2025/02/us-senator-strongly-condemns-rutos-govt.html, Катарhttps://www.gulf-times.com/article/700528/qatar/qatar-affirms-its-firm-position-in-supporting-the-unity-and-sovereignty-of-sudan-and-rejecting-any-interference-in-its-internal-affairs, Егіпетhttps://www.aa.com.tr/en/middle-east/egypt-rejects-formation-of-any-parallel-government-in-sudan-khartoum/3491184, Алжырhttps://sudantribune.com/article297942/, Кітай, Пакістанhttps://www.nation.com.pk/27-Feb-2025/pakistan-calls-for-immediate-ceasefire-in-sudan-urges-dialogue-for-lasting-peace, Саудаўская Аравіяhttps://x.com/KSAmofaEN/status/1895507736827150577, Расіяhttps://sudantribune.com/article297953/, Паўднёвая Карэяhttps://www.rfi.fr/en/africa/20250227-un-condemns-rsf-s-parallel-government-in-sudan-as-hellscape-emerges, Самалі, Сьера-Леонэ, Вялікабрытаніяhttps://www.gov.uk/government/speeches/respect-for-sudans-sovereignty-and-territorial-integrity-is-vital-for-a-sustainable-end-to-this-war-uk-statement-at-the-un-security-council. ААН заявіла, што стварэнне паралельнага ўрада можа абвастрыць канфлікт https://x.com/AFP/status/1892272944337842467https://www.arabnews.com/node/2590905/middle-east. Крытычна да органа ставіліся таксама Афрыканскі саюз і Ліга арабскіх дзяржаў.
20 лютага Судан адклікаў свайго пасла ў Кеніі. Праз два дні Міністэрства замежных спраў Судана заявіла, што разглядае магчымасць увядзення забароны на ўвоз кенійскіх тавараў у краіну https://almohagig.com/%D9%88%D9%83%D9%8A%D9%84-%D8%A7%D9%84%D8%AE%D8%A7%D8%B1%D8%AC%D9%8A%D8%A9-%D9%84%D9%80%D8%A7%D9%84%D9%85%D8%AD%D9%82%D9%82-%D8%A7%D9%84%D8%AD%D9%83%D9%88%D9%85%D8%A9-%D8%AA%D8%AF%D8%B1%D8%B3/https://nation.africa/kenya/news/africa/sudan-junta-threatens-to-cut-tea-imports-from-kenya-4937894.
Гл. таксама Устаноўчы альянс Судана
Крыніцы
Катэгорыя:Урады ў выгнанні Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане Катэгорыя:Палітыка Судана