Музей ван Гога () — мастацкі музей у Амстэрдаме, захоўвае найбуйнейшую ў свеце калекцыю карцін і малюнкаў Вінцэнта ван Гога, а таксама працы яго сучаснікаў, у тым ліку Поля Гагена, Жоржа Сёра, Поля Сіньяка, Клода Манэ, Анры Тулуз-Латрэка. Музей адкрыўся 2 чэрвеня 1973 года. Размешчаны ў будынках, спраектаваных Герытам Рытвельдам і Кісё Куракавай. Калекцыя музея — найвялікшая калекцыя карцін і малюнкаў Ван Гога ў свеце, 2-і самы наведвальны музей у Нідэрландах і 31-ы самы наведвальны мастацкі музей у свеце.
Экспазіцыя Музей ван Гога мае самую вялікую ў свеце калекцыю карцін мастака. Мае 200 карцін, 400 малюнкаў і 700 пісьмаў мастака. Асноўная калекцыя расказвае пра розныя бакі жыцця і творчасці Вінцэнта ван Гога. У калекцыі прадстаўлены многія знакамітыя палотны, у тым ліку «Едакі бульбы», «Спальня ў Арле», адна з трох версій карціны «Сланечнікі». Таксама музей арганізуе выставы на тэму гісторыі мастацтва ХІХ стагоддзя. Крыніцы
Катэгорыя:Музеі Амстэрдама Катэгорыя:Вінцэнт ван Гог