Гета ў Хомску (ліпень—жнівень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Хомск Драгічынскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Да вайны ў мястэчку Хомск пражывала не менш за 1000 яўрэяўА. Литвин. Убийцы , газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003. Вёска была захоплена нямецкімі войскамі 25 чэрвеня 1941 года, і эвакуявацца з іх амаль ніхто не паспеў. Да канца ліпеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета.

Гета ў Хомску праіснавала нядоўга — 3-4 тыдні, і было знішчана падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкія балоты» (Pripiatsee).

Усяго ў Хомску былі забітыя каля 2000 габрэяў (як мясцовых, так і з блізкіх населеных пунктаў)М. Ринский. Из рода Пекеров .

Памяць У Хомску ўсталяваныя два помнікі мясцовым ахвярам генацыду яўрэяў. Адзін — на брацкай магіле жанчын і дзяцей, і другі — на брацкай магіле яўрэяў-мужчын.

Крыніцы

Літаратура

Хомск Катэгорыя:Гісторыя Драгічынскага раёна Катэгорыя:Хомск