Яўрэйскі гістарычны музей у Амстэрдаме () — музей гісторыі яўрэйскага народа, размешчаны ў Амстэрдаме.
Музей быў створаны 23 мая 1930 года пад назвай «Фонд Яўрэйскі гістарычны музей» (нідэрл. Stichting Joods Historisch Museum) з мэтай збору і экспанавання прадметаў яўрэйскай культуры, якія адлюстроўваюць жыццё яўрэйскага народа агулам і галандскай абшчыны ў прыватнасці. Музей размяшчаўся ў сярэднявечным будынку Вагавой Палаты.
Пасля акупацыі нацысцкай Германіяй музей быў зачынены, а большая частка яго калекцыі разрабавана. Частку музейных экспанатаў удалося вярнуць пасля вайны.
Пасля аднаўлення дзейнасці музея ў 1955 годзе большая частка яго экспазіцыі прысвечана Халакосту — пераследу і знішчэнню нацыстамі нідэрландскіх, а таксама нямецкіх і аўстрыйскіх яўрэяў, якія беглі ў Амстэрдам. З 3 мая 1987 года ён размяшчаецца ў былой Вялікай сінагозе нідэрландскай сталіцы.
Музей сабраў вялікую калекцыю карцін галандскіх яўрэйскіх мастакоў і неяўрэў, якія адлюстроўвалі яўрэйскую тэматыку. 20 лістапада 1971 г. Альберт і Паўла Саламон ахвяравалі музею буйную калекцыю карцін іх дачкі Шарлоты Саламон, якая загінула ў Асвенціме ў кастрычніку 1943 года.
У музеі дзейнічае шэраг пастаянных экспазіцый: «Рэлігія», «Гісторыя яўрэяў у Нідэрландах 1600—1900» і «Гісторыя яўрэяў у Нідэрландах 1900 — сённяшні дзень». Крыніцы
Катэгорыя:Музеі Амстэрдама