Барыс Васілевіч Уксусаў (, Варонеж — ) — беларускі і расійскі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).

Біяграфія Нарадзіўся у сям’і служачага. У 1939 годзе паступіў у Варонежскае тэатральнае вучылішча. З 1941 па 1944 год ваяваў на фронце. У 1944 годзе запрошаны ў адзін з франтавых ансамбляў, дзе выступаў да канца вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у адэскім тэатры Савецкай Арміі. Пазней — у драматычным тэатры Крывога Рога.

У пачатку 1950-х гг. пераехаў ў Беларусь. З 1951 года Б. Уксусаў — у складзе трупы Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, дзе працаваў да 1970 года. З 1976 года працаваў у Пензенскім абласным драматычным тэатры.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С.209

Зноскі

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР