Гета ў Жабінцы (1941 — 21 кастрычніка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Жабінка Жабінкаўскага раёна падчас Халакосту.
Гісторыя Перад вайной у горадзе Жабінка габрэяў было 820 чалавек — 57,8% насельніцтва. Горад быў захоплены нямецкімі войскамі 23 чэрвеня 1941 года і знаходзіўся пад акупацыяй больш за тры гады — да 21 ліпеня 1944 года.
500 яўрэяў (мясцовых і бежанцаў з іншых месцаў), якія знаходзіліся ў Жабінцы, нацысты сагналі ў гета. Тэрыторыя Жабінкаўскага гета ўяўляла сабой абгароджанае калючым дротам месца каля балота на вуліцы Кобрынская (цяпер Камуністычная), на якім знаходзіліся дзве старыя сінагогі і некалькі паўразбураных дамоў без вокнаў і дзвярэйЛ. Симакова. Подробности .
21 кастрычніка 1942 года апошнія прыкладна 100 яўрэяў Жабінкі былі расстраляныя ва ўрочышчы Мухіна Яма на ўскраіне горада.
Сярод забітых у Жабінцы габрэяў была Малка Шліёмаўна Высоцкая (у замужжы Дуксіна) — сястра дзеда па бацьку Уладзіміра ВысоцкагаМ. Рощина. Владимир Высоцкий — секрет моего поколения Л. Надель. Любимая тётя Владимира Высоцкого .
Усяго ў Жабінцы ў гады Катастрофа былі забітыя каля 800 габрэяў. Ім у 1956 годзе быў усталяваны помнікHolocaust in Zhabinka .
Крыніцы
Літаратура
Жабінка Катэгорыя:Гісторыя Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Жабінка