«Супермен» () — мастацкі супергеройскі фільм 1978 года, экранізацыя коміксу выдавецтва DC Comics пра аднайменнага супергероя. У галоўных ролях зняліся: Крыстафер Рыў, Джын Хэкмен, Марлан Бранда, Марго Кідэр.
Фільм быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы гук», «Найлепшы мантаж», «Найлепшая музыка», і атрымаў спецыяльную прэмію «Оскар» за асаблівыя дасягненні за візуальныя эфектыSuperman (1978) — Awards and Nominations // AwardsDatabase.oscars.org, 30 лістапада 2015.. У 2017 годзе быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў.
Сюжэт Цывілізацыя планеты Крыптон стаіць на грані гібелі. Вучоны Джор-Эл, каб выратаваць свайму дзiцяцi жыццё, адпраўляе яго на Зямлю. Маленькі хлопчык вырастае і адкрывае ў сабе незямныя магчымасці. Ён — Супермен.
Вялікая сіла і здольнасць лётаць дапамагаюць яму ў барацьбе з любымі праявамі зла. І калі вераломны злыдзень Лекс Лютар будуе злавесныя планы, якія пагражаюць усяму чалавецтву, толькі Супермен можа перашкодзіць яму.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1978 года Катэгорыя:Фільмы пра падарожжы ў часе Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 1978 года Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)