Міхаіл Аляксандравіч Жылюк (нар. , сяло Багданаўна, Валачыскі раён, Хмяльніцкая вобласць) — беларускі спявак, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1990), Заслужаны артыст Украіны (2008), лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся ў Закарпацці. Бацька — украінец, маці — беларуска. У школе спяваў у хоры, музыцы спецыяльна не вучыўся. Пасля заканчэння школы паехаў у Мінск. Паступіў у кансерваторыю (правучыўся нядоўга). Па парадзе Міхаіла Акімавіча Зюванава перабраўся ў Маскву — у Маскоўскую кансерваторыю паступіў без музычнай адукацыі (вучоба — на падрыхтоўчым аддзяленні). Настаўнік — Народны артыст БССР Міхаіл Акімавіч Зюванаў. Пасля таго як скончыў Маскоўскую кансерваторыю, вярнуўся ў Мінск.

Заслужаным артыстам стаў праз 15 гадоў пасля пачатку працоўнай дзейнасці.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С.468.

Зноскі

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР