Сцяпан Уладзіміравіч Скальскі (, — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).
Біяграфія Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). Працаваў у тэатрах Харкава і інш. гарадоў (1917—19), на Беларускім радыё (1932—35, маст. кіраўнік), у Белдзяржэстрадзе (1948—52), Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (1926—32, 1937—48, 1952—65).
Характарны акцёр. Сярод роляў у тэатры імя Я.Коласа: Мартын Рыль, Шышла («У пушчах Палесся», «Вайна вайне» Якуба Коласа), Дубавец («Проба агнём» К.Крапівы), пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага), Абабурка («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Мікола Барановіч («Каля тэрасы» М.Грамыкі), Пётр, поп Паўлін («Мяшчане», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Косця («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Астап («Астап» А.Глобы), Павел Паўлавіч («Рэйкі гудуць» У.Кіршона), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаўранёва), Сысоеў («Першая конная» У.Вішнеўскага).
Літаратура
Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С.349.
Зноскі
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР