«Мары» () — нарвежскі драматычны фільм 2024 года, напісаны і зняты Дагам Ёханам Хёўгерудам. Трэцяя частка трылогіі, у якой разглядаецца складанасць чалавечых адносін, сэксуальнасці і сацыяльных нормаў.

Фільм выйшаў у пракат у нарвежскіх кінатэатрах 4 кастрычніка 2024 года. У 2025 годзе кінакарціна была адабрана для ўдзелу ў асноўным конкурсе 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю, дзе яе міжнародная прэм’ера адбылася 19 лютага 2025 года і яна атрымала «Залатога мядзведзя».

Сюжэт Ёхана вядзе дзённік, у якім распавядае пра глыбокія пачуцці да сваёй настаўніцы французскай і паралельна з гэтым прасочвае тое, як яе рамантычныя ідэалы сутыкаюцца з рэальнасцю. Пазней гэтыя запісы пападаюць да яе мамы і бабулі, якіх адначасова палохае і зачароўвае гэтая гісторыя.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на нарвежскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»