Андрэй Мікалаевіч Шаліма — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія Скончыў у 1932 годзе БПІ. З 1944 па 1967 г. працаваў у «Белдзяржпраекце». У 1944—1946 гг. галоўны інжынер інстытута, затым галоўны канструктар майстэрні.
Распрацоўваў канструктыўную частку праектаў Сувораўскага ваеннага вучылішча, цырка, паштамта, абеліска на пл. Перамогі, педінстытута ў Мінску; санаторыя «Беларусь» у Сочы.
Узнагароды Узнагароджаны граматай «Герой працы 1-й пяцігодкі», дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры-канструктары Беларусі