Гета ў Міхалішках (канец верасня/пачатак кастрычніка 1941 — сакавік 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Міхалішкі Астравецкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя У вёсцы Міхалішкі перад вайной яўрэі складалі прыкладна палову насельніцтва. Мястэчка было захоплена нямецкімі войскамі 24 (25) чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 4 (6-7) ліпеня 1944 года.

Яшчэ да прыходу немцаў у Міхалішках адбыліся яўрэйскія пагромы — некалькі палякаў падпалілі сінагогу, іншыя ўрываліся ў яўрэйскія дамы і ўсё там грамілі. Затым, ужо пасля пачатку акупацыі, многія мясцовыя палякі добраахвотна дапамаглі нацыстам выявіць габрэяўЭстер Кац Ливингстон. «Время стирает всё» .

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у канцы верасня—пачатку кастрычніка 1941 года арганізавалі ў мястэчку гета, сагнаўшы туды і яўрэяў з блізкіх вёсакМальдис А. Великолепные семерки , газета «Беларусь сегодня», 30.09.2008Государственный архив Литвы фонд K-1, опись 46, дело 4906, лист 6. Пасля перасялення яўрэяў іх добрыя дамы занялі немцы, а астатнія яўрэйскія дамы — палякі.

Гета займала адну вуліцу, а яго тэрыторыя была абнесеная калючым дротам. Умовы ў гета былі невыносна цяжкімі. Вязні цясніліся ў бараках па пяць чалавек у пакоі. Днём усе габрэі былі абавязаны з’яўляцца на рынкавую плошчу і чакаць там указанняў на працягу нявызначанага часу. Немцы збівалі іх штодня. Звычайна ўжо бліжэй да вечара немцы выбіралі 40—60 яўрэяў-мужчын і пакідалі іх для прымусовых работ. Астатнім загадвалі вярнуцца ў гета.

Гета ў Міхалішках было ліквідавана ў сакавіку 1943 года. Частку яўрэяў вёскі расстралялі на месцы, частку вывезлі ў Вільню і забілі у Панарах. У Панарах загінулі больш за 600 жыхароў Міхалішак, а выратавацца ўдалося толькі аднаму — Яўгену Крэскіну, які ўпаў за секунду да стрэлаў і ўначы выбраўся з-пад груды целаў і ўцёк у лесШульман А. Его духовная гавань — местечко .

Памяць Помнік ахвярам генацыду яўрэяў у Міхалішках усталяваны 22 чэрвеня 2009 года на старых габрэйскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура

Міхалішкі Катэгорыя:Міхалішкі (Астравецкі раён) Катэгорыя:Гісторыя Астравецкага раёна