Дэфэйсмэнт (; таксама Дэфэйс) — акт несанкцыянавай змены змесціва вэб-сайта, альбо іншага інтэрнэт-рэсурса (напрыклад, сацыяльнай сеткі).

Прынцып Звычайна прычынай дэфэйсу вэб-сайта з’яўляецца неаўтарызаваны доступ, SQL ін'екцыя, межсайтавы скрыптынг (XSS) або шкодная праграма. Для сваёй ананімнасці падчас дэфэйсу хакеры могуць выкарыстоўваць VPN. Для пошуку уразлівых сайтаў часта ўжываюць праграмы аўтаматычнага сканавання інтэрнэту.

Гісторыя Метад набыў сваю папулярнасць у 2001 годзе, калі кітайскія хактывісты пачалі масава дэфэйсіць амерыканскія вэб-страніцы ў адказ на . Амерыканскія хактывісты пачалі скажаць кітайскія сайты ў адказ.

У 2014 годзе група хактывістаў з Anonymous узламалі ўліковыя запісы ўдзельнікаў Ку-клукс-клана ў Twitter і размясцілі ў ніх свае паведамленні.

У Беларусі У Беларусі дэфэйс часта робяць Кіберпартызаны, як пабочны прадукт іх дзейнасці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вандалізм Катэгорыя:Хакінг Катэгорыя:Кіберзлачыннасць