Міністэрства адукацыі і навукі Украіны () — галоўны орган у сістэме цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны, які забяспечвае фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі і навукі, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйнай дзейнасці ў названых сферах, трансферу тэхналогій, а таксама забяспечвае фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне дзяржаўнага нагляду (кантролю) за дзейнасцю ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы адукацыі або ажыццяўляюць іншую дзейнасць, звязаную з аказаннем такіх паслуг, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці.КАБІНЕТ МІНІСТРІВ УКРАЇНИ — ПОСТАНОВА від 16 жовтня 2014 р. № 630 Про затвердження Положення про Міністерство освіти і науки України {Із змінами, внесеними згідно з Постановами КМ № 743 від 23.09.2015, № 225 від 05.04.2017, № 642 від 22.08.2018, № 838 від 11.09.2019, № 1029 від 11.12.2019, № 1080 від 18.12.2019, № 561 від 01.07.2020, № 143 від 24.02.2021, № 772 від 07.07.2022, № 1211 від 28.10.2022, № 23 від 10.01.2023, № 1188 від 11.08.2023, № 601 від 17.05.2024, № 1326 від 22.11.2024}

Асноўныя задачы Забеспячэнне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах адукацыі і навукі, навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў названых сферах, трансферу тэхналогій Забеспячэнне фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы дзяржаўнага нагляду (кантролю) за дзейнасцю ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы адукацыі або ажыццяўляюць іншую дзейнасць, звязаную з аказаннем такіх паслуг, незалежна ад іх падпарадкаванасці і формы ўласнасці

Гісторыя Створана ў 1991 годзе як Міністэрства народнай адукацыі Украіны шляхам перайменавання Міністэрства народнай адукацыі УССР. З 1992 па 1999 — Міністэрства адукацыі Украіны.Центральний державний архів вищих органів влади та управління України — Мiнiстерство освiти України З 1999 па 2010 — Міністэрства адукацы і навукі Украіны. 3 2010Указ Президента України від 9 грудня 2010 року № 1085/2010 «Про оптимізацію системи центральних органів виконавчої влади» па 2013Указ Президента України від 28 лютого 2013 року № 96/2013 «Про деякі заходи з оптимізації системи центральних органів виконавчої влади» — Міністэрства адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны. З 28 лютага 2013 — пад сучаснай назвай.

Міністры Іван Андрэевіч Зязюн (24 жніўня 1991 — 12 снежня 1991) Пятро Міхайлавіч Таланчук (12 снежня 1991 — 18 лістапада 1994) Міхаіл Захаравіч Згуроўскі (18 лістапада 1994 — 14 студзеня 1999) Валянцін Аляксандравіч Зайчук (14 студзеня 1999 — 31 снежня 1999) Васіль Рыгоравіч Крэмень (31 снежня 1999 — 4 лютага 2005) Станіслаў Мікалаевіч Нікалаенка (4 лютага 2005 — 18 снежня 2007) Іван Аляксандравіч Вакарчук (18 снежня 2007 — 11 сакавіка 2010) Дзмітрый Уладзіміравіч Табачнік (11 сакавіка 2010 — 23 лютага 2014) Сяргей Міронавіч Квіт (27 лютага 2014 — 14 красавіка 2016) Лілія Міхайлаўна Грыневіч (14 красавіка 2016 — 29 жніўня 2019) Ганна Ігараўна Навасад (29 жніўня 2019 — 4 сакавіка 2020) Юрый Юр’евіч Палюховіч (в.а., 10-25 сакавіка 2020) Любаміра Сцяпанаўна Мандзій (в.а., 25 сакавіка 2020 — 25 чэрвеня 2020) Сяргей Мікалаевіч Шкарлет (в.а., 25 чэрвеня 2020 — 17 снежня 2020) Сяргей Мікалаевіч Шкарлет (17 снежня 2020 — 20 сакавіка 2023) Аксен Васілевіч Лісавы (з 20 сакавіка 2023)

Крыніцы

Спасылкі Міністерство освіти і науки України

Катэгорыя:Міністэрствы Украіны Катэгорыя:Міністэрствы адукацыі