Вуліца Янкі Журбы (, ) — вуліца ў Полацку.
Агульная характарыстыка Вуліца размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на левым беразе Дзвіны ў мясцовасці Кароўнікі. Працягласць з захаду на ўсход складае 850 метраў. Рух грамадскага транспарта па вуліцы не ажыццяўляецца. Забудова вуліцы індывідуальная малапавярховая сядзібнага тыпу.
Названа ў гонар беларускага паэта Янкі Журбы, які правёў у Полацку апошнія гады жыцця.
Гл. таксама Спіс вуліц Полацка
Катэгорыя:Вуліцы Полацка