Правады русалкі — абрад, рытуал у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці і звязаны са сканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Цырымонія праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы.
Паходжанне Рытуал вельмі старажытны, але часова перапыніўся. У сярэдзіне 1990-х гг. абрад быў адроджаны.
Носьбіты распавядаюць легенду пра паходжанне абраду, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне: «… калісьці людзі верылі, што дзіця, якога не хрысцяць, памрэ і ператворыцца ў русалку. Сабраліся тады вясковыя жанчыны пасля Тройцы і вырашылі прагнаць гэтую русалку… З тых часоў, каб уласкавіць русалку, і каб не было граду, і не паміралі маленькія дзеці, людзі сталі здзяйсняць з ёй "развітання"».
Працэс Абрад праводзіцца штогод, зараз актыўна практыкуецца ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.
Перш за ўсё ўдзельнікі апранаюцца ў традыцыйную святочную вопратку, далей ствараюць вянкі. А пасля ідуць у канец вёскі да поля і спяваюць песні. Яны суправаджаюць русалку. На ролю русалкі бяруць незамужнюю маладую дзяўчыну. Яе ахоўваюць два хлопцы таксама маладыя. Мясцовыя распавадалі: «Гэтыя русалкі-шкодныя сутнасці. Жывуць у сажалках, у іншых вадаёмах, у канавах. Могуць выйсці да людзей і пачаць паскудзіць. Коням могуць грывы заплесці, потым паспрабуй разблытай! Могуць пацягнуць дзяцей і ўтапіць. Так! Возьме русалка пучок ячменю або жыта, зробiць „завітку“ ды падкіне суседзям. І тыя, што дружна жылі, пачынаюць сварыцца, зайздросціць адзін аднаму!».
Русалку неабходна загнаць у жыта, сарваць з яе зеляніна і вянок. У працэсе людзей, якія ідуць, б’юць крапівой па нагах. Пасля людзі скачуць праз вогнішча.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Беларускія абрады і звычаі Катэгорыя:Культура Хойніцкага раёна Катэгорыя:Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь