Гета ў Ружанах (восень 1941 — 2 лістапада 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Ружаны Пружанскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Паводле перадваеннага перапісу 1939 года ў Ружанах з 5000 жыхароў яўрэяў было каля 80 % — 3900 чалавек, якіх таксама шмат жыло і ў дзвюх суседніх вёсках — Паўлава і Канстанцінава (Ружанскі пассавет)Подвиг, победа и память Пружан. Ружанский Холокост.. Пасля нямецкай акупацыі Польшчы яўрэйскае насельніцтва Ружан рэзка ўзрасло з-за яўрэяў-бежанцаў з захаду.

Ружаны былі захопленыя нямецкімі войскамі 23 (24) чэрвеня 1941 года і знаходзіліся пад акупацыяй больш за тры гады — да 13 (12) ліпеня 1944 года.

Увосень 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Яўрэі былі сагнаныя ў раён заходняй часткі горада, межы якога пад страхам смерці вязні не мелі права пакідаць — больш за 4000 чалавек. Туды ж была адпраўлена і частка яўрэяў з бліжэйшых населеных пунктаў — у тым ліку, з вёсак Паўлава і Канстанцінава, са Слоніма і Косава. Гета не было абгароджана і не ахоўвалася, але за выхад за названыя межы пагражаў расстрэл. У гета дзейнічаў каменданцкі час — пасля дзевяці вечара забаранялася хадзіць па вуліцах, за парушэнне належыў расстрэл. Вязняў выкарыстоўвалі на прымусовых цяжкіх і знясільваючых працах — пракладцы шашэйных дарог, капанні траншэй, разборы завалаў, рамонце будынкаў.

2 лістапада 1942 года нямецкія падраздзяленні сумесна з атрадамі беларускай дапаможнай паліцыі і жандармерыяй на чале з камендантам Мілерам атачылі гета, габрэяў (прыкладна 3500 чалавек) сабралі і пешшу пагналі ў Ваўкавыскае гета. Частка габрэяў была расстраляная яшчэ ў Ружанах (120 чалавек) і па дарозе — тыя, хто не мог ісці, большай часткай старыя, хворыя і дзеці. У Ваўкавыску людзей непрацяглы час пратрымалі ў лагерах, а затым забілі.

У канцы лістапада 1942 года ружанскія яўрэі, якія засталіся ў жывых, былі дэпартаваныя з Ваўкавыска ў лагер смерці Трэблінка.

Загінулі амаль усе 4000 вязняў Ружанскага гета.

Памяць За 1 кіламетр на паўночны захад ад Ружан, у лесе, усталяваны помнік на брацкай магіле яўрэяў, падпольшчыкаў і савецкіх ваеннапалонных, у якой спачываюць ад 3000 да 4000 чалавек. У 1965 годзе на гэтай магіле быў усталяваны абеліск у памяць аб ружанскіх яўрэях, ахвярах КатастрофыС. В. Марцелев (главный редактор), Н. В. Берилло, В. Д. Будько и др., Минск, «Белорусская советская энциклопедия», 1990, ISBN 5-85700-017-3 Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область .

Крыніцы

Літаратура

Ружаны Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна Катэгорыя:Ружаны