«Вогненныя калясніцы» () — брытанская спартыўная гістарычная драма, знятая Х’ю Хадсанам у 1981 годзе. У назву вынесена цытата з Чацвёртай кнігі Царстваў Бібліі (4 Цар 2:11 і 6:17).
Карціна заваявала дзве прэміі Канскага кінафестывалю (1981), чатыры прэміі «Оскар», у тым ліку ў катэгорыі «Найлепшы фільм» (1982), тры прэміі BAFTA (1982) і мноства іншых узнагарод, аднак запомнілася ў першую чаргу інструментальнай тэмай грэчаскага кампазітара Вангеліса, якая абыйшла першыя радкі ўсяго свету.
Беларуская агучка Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2018 годзе.
Сюжэт Фільм пастаўлены па рэальных падзеях і расказвае аб саперніцтве двух атлетаў-бегуноў, якія прадстаўлялі Вялікабрытанію на Алімпійскіх гульнях 1924 года ў Парыжы: студэнта Кембрыджа, яўрэя Гаральда Абрахамса і шатландскага місіянера Эрыка Лідэла. У цэнтры ўвагі аўтараў карціны — супрацьстаянне двух характараў і двух супрацьлеглых светапоглядаў.
Крыніцы
Спасылкі
Беларускі трэйлер
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1981 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1981 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы пра спорт Катэгорыя:Фільмы пра Алімпійскія гульні Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы Х’ю Хадсана Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг