Пеласгі ()  — старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Белаканскім паўвостраве, заходнім узбярэжжы Малай Азіі, астравах Эгейскага мора, у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў пеласгаў саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Атыку, Халкідыку і Фракію. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць блізкасць культур дагрэчаскага насельніцтва ўсіх гэтых рэгіёнаў.

Мова пеласгаў, відаць, не прыналежыць да ліку індаеўрапейскіх; некаторыя мяркуюць, што мова крыцкіх таблетак лінейнага пісьма А — пеласгічная. Гісторыкі лічаць, што пеласгі адыгралі значную ролю ў этнічным ўтварэнні грэкаў. Герадот лічыў пеласгаў прамымі продкамі іанійцаў. Свяцілішча Зеўса ў Дадоне (Эпір) узыходзіць да пеласгаў.

Гл. таксама Эліны Мінойцы Мінійцы Карыйцы Лелегі Тырэны

Літаратура Георгиев В. История Эгейского мира во II тыс. до н.э. // Вестник древней истории. — 1950. — № 4. — С. Тюменев А. И. К вопросу об этногенезе греческого народа // Вестник древней истории. — 1953. — № 4. — С.; 1954. — № 4. — С. Zafiropoulo J. Histoire de la Grèce a l’age de bronze. — Paris, 1964.

Катэгорыя:Насельніцтва Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Старажытныя народы