Ляшчына разналістая (Corylus heterophylla) — від раслін сямейства .
Распаўсюджанне Від распаўсюджаны на Далёкім Усходзе Азіі: на поўначы і ўсходзе Кітая, у Карэі, Японіі, на паўднёвым усходзе СібірыFlora of China: Corylus heterophylla .
Апісанне
Куст ці невялікае дрэва, які вырастае да 7 м вышынёй. Сцябло да 20 см у дыяметры з тоўстай шэрай карой. Лісце круглявае, 4-13 см даўжынёй і 2,5-10 см шырынёй, з вышчэрбленым лопасцевым краем. Лісце мае усечаную вяршыню. Кветкі ў выглядзе каташкоў, апыляюцца ветрам. Мужчынскія кветкі бледна-жоўтыя, да 4 см даўжынёй, а жаночыя — ярка-чырвоныя і 1-3 мм даўжынёй. Плод — арэх 0,7-1,5 см дыяметрам.
Від вельмі падобны на блізкароднасную з Еўропы і Заходняй Азіі, адрозніваючыся тым, што лісце некалькі лопасцевае.
Выкарыстанне Арэх ядомы. Культывуецца ў КітаіFlora of China: Corylus heterophylla .
Крыніцы
Спасылкі
, S. 223
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1844 годзе Катэгорыя:Бярозавыя