Гета ў Косаве (канец чэрвеня 1941 — 25 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Косава Івацэвіцкага раёна падчас Халакосту.

Гісторыя Перад вайной яўрэі складалі 2/3 насельніцтва Косава. 26 (25) чэрвеня 1941 мястэчка заняў вермахт. Акупацыя доўжылася да 13 ліпеня 1944 года.

У канцы чэрвеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў квартале на ўскраіне мястэчка гета, сагнаўшы туды каля 4000 яўрэяў, у тым ліку і прыгнаных у пачатку кастрычніка 1941 года яўрэяў з бліжэйшых вёсакА. Лейзеров. Спасший обречённых — праведник .

У верасні 1942 года гета было цалкам знішчана. Усяго ў Косаве было забіта каля 4500 яўрэяўМ. Ринский. Из рода Пекеров .

Памяць На брацкай магіле вязняў гета ва ўрочышчы Мерачоўшчына, дзе летам 1942 года гітлераўцы і паліцаі забівалі яўрэяў з Косаўскага гета, узведзены помнік забітым.

У ліпені 2011 года ва ўрочышчы Ялаваста, дзе таксама праводзіліся расстрэлы, усталяваны мемарыяльны камень.

Крыніцы

Літаратура

Косава Катэгорыя:Косава (горад) Катэгорыя:Гісторыя Івацэвіцкага раёна