«Рыа Брава» () — кінафільм 1959 года ў жанры вестэрн, зняты рэжысёрам Говардам Хоўксам. У галоўных ролях Джон Уэйн, Дын Марцін.
У 2014 годзе «Рыа Брава» быў прызнаны Бібліятэкай Кангрэса «культурна, гістарычна або эстэтычна значным» і адабраны для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў.
Сюжэт Шэрыф маленькага мястэчка Рыа Брава Джон Чэнс арыштоўвае забойцу. Брат арыштаванага, вядомы бандыт, збірае самых адчайных галаварэзаў з усёй акругі для яго вызвалення. Горад наводнены злачынцамі, але Чэнс прымае выклік. На дапамогу да шэрыфа прыходзяць толькі п'яніца, спявачка і малады, але хуткі стралок.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1959 года Катэгорыя:Вестэрны ЗША Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)