Ігар Ігаравіч Малкоў (нар. ) — беларускі архітэктар, дызайнер. Кандыдат архітэктуры (2009), дацэнт (2012).
Біяграфія Нарадзіўся ў годзе Віцебску ў сям’і інжынера Ігара Малкова. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Архітэктура прамысловых і грамадскіх збудаванняў» у 2004 годзе.
Выкладаў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. У 2009 годзе атрымаў ступень кандыдата архітэктуры, у 2012 годзе — званне дацэнта. З 2017 года — дацэнт кафедры «Архітэктура».
У 2015 годзе стаў саветнікам архітэктуры Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. З’яўляецца кіраўніком дызайн-студыі «Malkov» у Маскве (інфармацыя на 2023 год).
Навуковыя інтарэсы Займаецца даследаваннямі ў галіне планіроўкі і архітэктуры гарадскіх і сельскіх паселішчаў, а таксама фарміравання інтэр’ераў жылых памяшканняў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:архітэктары Беларусі Катэгорыя:дызайнеры Беларусі Катэгорыя:архітэктары Расіі