Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны — першы і найбуйнейшы ў Беларусі мемарыял, прысвечаны Першай сусветнай вайне, у прыватнасці — абароне Смаргоні. Размешчаны ў Смаргоні па адрасе вуліца Камінскага, 69Мемориальный комплекс памяти героев и жертв Первой мировой войны в Сморгони.
Ідэя ўзвядзення мемарыяла ўзнікла ў 2006 годзе, калі з падобнай ініцыятывай выступіў Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Планы мясцовых уладаў падтрымалі Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У маі 2013 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. У конкурсе праектаў мемарыяльнага комплексу прынялі ўдзел дзевяць творчых калектываў. Перамагла каманда скульптараў пад кіраўніцтвам Анатоля Арцімовіча. Мантавалі помнік супрацоўнікі скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў разам з мясцовым будаўніча-мантажным трэстам №41.
Адкрыццё адбылося 1 жніўня 2014 года. Мерапрыемства было прымеркавана да 100-гадовай гадавіны ўступлення Расійскай імперыі ў Першую сусветную вайну. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр культуры краіны Барыс Святлоў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, кіраўніцтва абласной адміністрацыі, прадстаўнікі дыпламатычных місій Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы і Касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску"Лучший памятник солдату" открыт в Белоруссии к юбилею Первой мировой.
Займае плошчу 12 гектараў і складаецца з трох скульптурных кампазіцый: «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветнай вайны», «Крылаты геній салдацкай славы». На тэрыторыі пракладзены дарожкі, пабудавана капліца, а таксама ўсталяваны «Камень памяці» з тэкставым зваротам да нашчадкаў. Уваход у мемарыяльны комплекс пазначаны Георгіеўскім крыжамВ Союзном государстве увековечат память героев Первой мировой войны.
Гл. таксама Мемарыялы Першай сусветнай вайны Смаргонь франтавая Беларусь у Першай сусветнай вайне
Крыніцы
Катэгорыя:Абарона СмаргоніКатэгорыя:Славутасці СмаргоніКатэгорыя:Помнікі Першай сусветнай вайныКатэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі