«На Заходнім фронце без перамен» або «На Заходнім фронце нічога новага» ( — «На Захадзе нічога новага») — раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыя Рэмарка.

Сюжэт Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу.

Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў.

Беларускае выданне Першы пераклад рамана на беларускую мову выдадзены «Беларускім дзяржаўным выдавецтвам» у 1931 годзе. Пераклад з расійскага выдання быў зроблены Хвядосам Шынклерам.

За пераклад браўся Адам Бабарэка, але ў працэсе перакладу рамана Рэмарка расчараваўся ў аўтару і так не скончыў працы.

У 2025 годзе ў выдавецтве «Папуры» раман выйшаў у перакладзе з нямецкай мовы, зроблены Сяргеем Матыркам.

Зноскі

Спасылкі «На Заходнім фронце без перамен» (1931) на Вікікрыніцах

Катэгорыя:Кнігі 1929 года Катэгорыя:Раманы на нямецкай мове Катэгорыя:Эрых Марыя Рэмарк