Валдас Ракуціс (; ) — літоўскі ваенны гісторык, палітычны і грамадскі дзеяч. Дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі (з 2020), доктар гуманітарных навук, прафесар (з 2012).
Біяграфія У 1976–1987 гадах вучыўся ў каўнаскай гарадской сярэдняй школе № 28, пазней — у сярэдняй школе № 40.
У 1989 годзе ўступіў у Саюз скаўтаў Літвы.
З 1990 года вывучаў гісторыю на гуманітарным факультэце Універсітэта Вітаўта Вялікага, працаваў у Літоўскім тэхнічным музеі, а з 1994 па 2003 (з перапынкамі) працаваў у Ваенным музеі Вітаўта Вялікага. У 1994 годзе прысуджана ступень бакалаўра, у 1996 — ступень магістра. У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Войска ВКЛ у перыяд чатырохгадовага сейма».
У 1993–1994 гадах член камісіі па аб’яднанні скаўтаў, у 1994–1995 гадах займаў пасаду старшыні Саюза скаўтаў Літвы, у 1995–1996 – галоўны скаўт Асацыяцыі скаўтынгу Літвы. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня (з 2000) Літоўскага ваенна-гістарычнага таварыства. Адначасна ўступіў у таварыства «Піліс».
З 1996 па 2017 працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (з 2007), галоўным навуковым супрацоўнікам (2012—2017) Ваеннай акадэміі Літвы. У 2000–2003 гадах быў старшынёй Літоўскага ваенна-гістарычнага таварыства. У 2002–2009 гадах працаваў дырэктарам Цэнтра ваеннай гісторыі Літвы. У 2008–2018 гадах быў старшынёй праўлення асацыяцыі «Каўнаская крэпасць». У 2009–2014 гадах – прарэктар па навуцы і даследаваннях акадэміі, старшыня Сената Ваеннай акадэміі.
Заснавальнік і член Клуба падарожнікаў Ваеннай акадэміі Літвы (з 2011).
З 2012 года – Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута ваенных навук.
У 2014 годзе стаў адным з заснавальнікаў Фонду падтрымкі скаўтаў.
У 2015–2020 гадах займаў пасаду саветніка начальніка штаба літоўскай арміі. У 2016–2020 гадах быў дырэктарам грамадскай установы «Парк Каўнаскай крэпасці». У 2017–2020 быў прафесарам Клайпедскага ўніверсітэта.
Член Савета Федэрацыі еўрапейскіх крэпасцяў і ўмацаваных раёнаў (з 2018), адзін з заснавальнікаў Фонду Ёнаса Караліса Хадкявічуса (2019).
У 2020 годзе абраны дэпутатам парламента.
Навуковая дзейнасць Асноўныя накірункі даследаванняў: Гісторыя войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі, гісторыя ваеннага мастацтва, гісторыя ваеннай архітэктуры.
Працы Oficerowie Rzeczypospolitej Obojga Narodów. T. II. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. 1999 m., su Machynia M., Srzednicki C.) Lietuvos Didžiosios kunigaikštystės kariuomenė Ketverių metų seimo laikotarpiu 1788–1792. (2001 m.) Lietuvos didžiojo kunigaikščio Algirdo mechanizuotasis batalionas (2012 m., su J. Vaičenoniu)
Узнагароды
Кавалерскі крыж ордэна «За заслугі перад Літвой» (2018)
Спасылкі https://www.delfi.lt/news/daily/lithuania/seimo-narys-rakutis-isrinktas-laisves-kovu-ir-valstybes-istorines-atminties-komisijos-pirmininku.d?id=85901985 https://www.bernardinai.lt/karo-istorikas-v-rakutis-istorijai-tapus-kovos-lauku-pasirinkimas-nekariauti-tampa-pralaimejimu/ https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1274579/i-seima-isrinktas-istorikas-rakutis-apleide-istorijos-politika-tapsime-pagrindine-zydsaudziu-tauta-niekada-nelaimejusia-jokio-musio https://www.lrt.lt/naujienos/nuomones/3/1160684/valdas-rakutis-lietuvos-patirtis-ir-siandienine-krize https://kauno.diena.lt/naujienos/lietuva/salies-pulsas/lietuvos-laisves-kelias-isvedus-sovietu-armija-pajutome-palengvejima-983320 https://www.youtube.com/watch?v=D4pg-xDmBI8
Катэгорыя:Члены Сейма Літвы Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Ваенныя гісторыкі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Літвы Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Літвы