Пятранеле Арынтáйце часам Пятранеле Арынтайце-Януцэне (, Petronėlė Orintaitė-Janutienė; 18 лютага 1905, Лепалоты, Лукская воласць — 16 снежня 1999, Лос-Анджэлес, ЗША) — літоўская пісьменніца, паэтэса, педагог, грамадская дзяячка і феміністкаPetronėlė Orintaitė — rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. — 54 p. — ISBN 9986-39-391-4.

Біяграфія У 1925 годзе скончыла Ваўкавішскую гімназію (каля Мар’ямпалю). У 1929 годзе скончыла гуманітарны факультэт Літоўскага ўніверсітэта ў Коўне.

У 1929 г. выкладала ў Таўрагскай настаўніцкай семінарыі, у 1930 г. — у Ваўкавішскай гімназіі. У 1932—1937 гадах — настаўніца літоўскай мовы і літаратуры ў Шавельскай гімназіі, кіравала гімназічным гуртком пісьменнікаў, арганізоўвала асветніцкія імпрэзы ў горадзе.

У 1936 годзе яна была адзінай сведкай на вяселлі Саламеі Нерыс з скульптарам Бернардам Бучасам. У 1937—1939 гадах працавала ў Коўне, у 1939—1943 гадах — у Ваўкавішках.

у 1939 годзе пабралася шлюбам з адвакатам Казісам Янутам (1912—2006). У 1941 у іх нарадзіўся сын Данатас Янута.

У 1944 г. выехала ў Германію, у 1945—1949 г. выкладала літоўскую мову і літаратуру ў Аўгсбургскай літоўскай сярэдняй школе.

У 1949 г. пераехала ў Чыкага (ЗША), у 1959 г. у Лос-АнджэлесPetronėlė Orintaitė — rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. — 54 p. — ISBN 9986-39-391-4.

У 1999 памерла ў ЗША. Была перапахавана ў Літве ва Уладзіслававе (Сувалкія)Donatas Januta, Petronėlė Orintaitė ir Nėries Nekrologas, Draugas, 19.08.2012, https://www.draugas.org/legacy/12-19-08januta.html.

Творчасць Першыя творы — вершы — апублікавала ў 1926 г., пісала кнігі для дзяцей.

Пісала пад псеўданімамі: Zanavykų Ashara, Petro Nella, Balė Vaivorytė, Balė VoveraitėPetronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925—2000 (sud. Dalia Striogaitė). — Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002—107 p..

Вершы і апавяданні друкаваліся ў «Naujoji vaidilutė», «Naujoji Romuva», «Lietuvos aidas», «Dienovidis», «Eglutė» і іншPetronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925—2000 (sud. Dalia Striogaitė). — Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002—107 p..

У 1965 годзе апублікавала ўспаміны пра Саламею Нерыс «Ką laumės lemė»Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925—2000 (sud. Dalia Striogaitė). — Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002—107 p..

З 1992 — член Саюза літоўскіх пісьменнікаўVINCAS NATKEVIČIUS, PETRONĖLĖS ORINTAITĖS ROMANAI, Aidai, https://www.aidai.eu/index.php?option=com_content&task=view&id=7436&Itemid=463.Д

У рэалістычнай прозе прытрымлівалася феміністычнага кірункуPetronėlė Orintaitė — rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. — 54 p. — ISBN 9986-39-391-4.

Творы

Паэзія Vingių vingiai, 1930 Dirvonų dukterims, 1939 Šulinys sodyboje, 1951 Legendų liepsnos, 1986

Апавяданні Iš sostinės, 1932 Jurgučio pieva, 1938 Marti iš miesto, 1948

Раманы Paslėpta žaizda, 1934 Daubiškės inteligentai, 1937 Ką laumės lėmė Liepalotų medynuose, Biografija, 2006

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся 18 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1905 годзе Катэгорыя:Паэтэсы Літвы Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:педагогі Літвы Катэгорыя:грамадскія дзеячы Літвы Катэгорыя:Літоўцы ў ЗША Катэгорыя:Памерлі ў Лос-Анджэлесе Катэгорыя:Пахаваныя ў Літве Катэгорыя:Постаці фемінізму Літвы Катэгорыя:Памерлі ў 1999 годзе Катэгорыя:Памерлі 16 снежня