«Грыфіны» (, «Сем’янін») — амерыканскі мультыплікацыйны сіткам для дарослых, створаны Сетам Мак-Фарлейнам для тэлекампаніі Fox Broadcasting Company.

Прэм’ера серыяла адбылася 31 студзеня 1999 года, адразу пасля Суперкубка XXXIII, а астатняя частка першага сезона выйшла ў эфір з 11 красавіка 1999 года.

«Грыфіны» і яго акцёрскі склад былі намінаваныя на 27 прэмій «Эмі», з якіх 8 разоў перамаглі. У 2009 годзе серыял быў намінаваны на прэмію «Эмі» за выбітны камедыйны серыял, стаўшы першай анімацыйнай праграмай, намінаванай у гэтай катэгорыі з часоў «Флінтстоунаў» у 1961 годзе. Шоу было намінавана на адзінаццаць прэмій Эні і выйграла тры разы. «Грыфіны» былі намінаваныя і выйгралі мноства іншых узнагарод.

Сюжэт У цэнтры сюжэту тыповая амерыканская сям’я Грыфінаў, якая складаецца з бацькоў, Пітэра і Лоіс, іх дзяцей, Крыса, Мэг і Ст’юі, а таксама Браяна — антрапаморфнага сабаку. Дзеянне сіткома адбываецца ў Куахоге, выдуманым прыгарадзе Провідэнса, штат Род-Айленд. Вялікая частка гумару серыяла прадстаўлена ў форме так званых урэзак, якія часта не маюць нічога агульнага з сюжэтам і змяшчаюць жарты на розныя педантычныя і спрэчныя тэмы, такія як палітыка, рабства, інваліднасць, фемінізм, атлусценне і іншыя.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 1999 года Катэгорыя:Тэлесерыялы Fox Television Studios Катэгорыя:Сатырычныя мультсерыялы Катэгорыя:Мультсерыялы-сіткомы Катэгорыя:Мультсерыялы для дарослых Катэгорыя:Тэлесерыялы адноўлены пасля закрыцця