Эме Антуанета Камю (, 1 мая 1879, Л'іль-Адам — 17 красавіка 1965) — французская вучоная па батаніцы. Камю з’яўляецца друой па колькасці названых відаў наземных раслін сярод жанчын-навукоўцаў, у агульнай колькасці назваўшы 677 відаў.

Біяграфія Камю нарадзілася ў сям’і вучонага-батаніка (1852—1915). Атрымаўшы адукацыю, у якой яна спецыялізавалася на вывучэнні архідэй і анатоміі раслін, Камю працавала ў парыжскім Нацыянальным музеі натуральнай гісторыі.

Разам са сваім бацькам Эме Антуанета Камю ў 1904—1906 гадах выпускае навуковую працу «Класіфікацыя лугоў Еўропы і манаграфія пра лугі Францыі». У 1914 выходзіць яе даследаванне «Кіпарысы», у 1923 годзе — праца «Дрэвы і хмызнякі як частка дэкаратыўнага ўпрыгожвання». У 1934—1954 гадах працавала над вялікім даследаваннем «Дубы». Атрымалі таксама шырокую вядомасць працы Камю аб архідэях. Акрамя вышэйназваных, варта паказаць наступныя фундаментальныя навуковыя працы Э. А. Камю (у бібліяграфіі — А. Камю):

«Архідэі Еўропы і Міжземнаморскага басейна (1921-29)» «Раслінны свет Індакітая (1922)» «Прыродныя анамаліі ў архідэй (1924)» «Архідэі Еўропы, Паўночнай Афрыкі, Малой Азіі і транскаспійскіх рускіх правінцый (1908)» (сумесна з ).

Крыніцы

Катэгорыя:Батанікі Францыі