Гета ў Свіслачы (лістапад 1941 — 1 лістапада 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Свіслач і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Горад Свіслач быў захоплены нямецкімі войскамі 26 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 17 ліпеня 1944 года. На момант акупацыі сярод 8000 жыхароў горада габрэяў было больш за 3000 чалавек. Эвакуявацца з гэтага памежнага горада паспелі толькі некалькі габрэйскіх сем’яў

У лістападзе 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Свіслачы гета. Яўрэям дазволілі ўзяць толькі тое, што можна было панесці ў руках і павезці на тачцы, і загадалі на працягу 6 гадзін перасяліцца ў гета ў раёне цяперашняй вуліцы Мяльнова, Камсамольскай і Горкага — да вуліцы Новая. Усе каштоўныя рэчы пры перасяленні адабралі паліцаі. Гета было абгароджана і строга ахоўвалася. Для кантролю выканання нямецкіх загадаў вязням загадалі стварыць юдэнрат і яўрэйскую паліцыю. Мясцовым жыхарам катэгарычна забаранялася размаўляць з габрэямі і заходзіць на тэрыторыю гета«Свіслацкая газета», № 37 (8384), 21 мая 2011 года, стр. 9.

Вязняў ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў выкарыстоўвалі на самых цяжкіх прымусовых работах, рабавалі, накладвалі розныя «кантрыбуцыі» і збівалі. За найменшую правіннасць расстрэльвалі. Праз год існавання гета ў жывых засталося менш за палову яўрэяў.

1 лістапада (2 лістапада, 1 снежня) 1942 года Свіслацкае гета было знішчана. Маладых вязняў адабралі і адправілі ў працоўны лагер у Ваўкавыск. Астатніх габрэяў, большай часткай жанчын, старых і дзяцей, выбудавалі ў калону і павялі ў бок парку па вуліцы Дворнай. Асуджаных людзей прывялі ва ўрочышча Вішаўнік на ўскраіне Свіслачы, прымусілі самім выкапаць ямы і расстралялі. Расстрэл працягваўся з пяці гадзін вечара да сярэдзіны ночы, усяго былі забітыя больш за 1500 (1536) чалавек.

Усяго былі забітыя больш за 3000 свіслацкіх габрэяў.

Памяць Помнік забітым усталяваны ва ўрочышчы Вішэўнік.

Крыніцы

Літаратура

Свіслач (Свіслацкі раён) Катэгорыя:Свіслач (горад) Катэгорыя:Гісторыя Свіслацкага раёна