Ратушная аптэка, таксама аптэка Раэ () — найстарэйшая аптэчная ўстанова Таліна, Эстонія. Будынак аптэкі ўнесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі.
Аптэка знаходзіцца ў цэнтры горада насупраць гарадской ратушы, у д. 11 па Ратушнай плошчы, і з’яўляецца адной з найстарэйшых дзеючых аптэк у Еўропе. Працуе ў адным і тым жа будынку з пачатку XV стагоддзі. Гэта таксама найстарэйшая дзеючая камерцыйная ўстанова і найстарэйшая медыцынская ўстанова Таліна і Эстоніі.
Першая вядомая выява Ратушнай аптэкі — карціна алеем, якая паказвае ратушную плошчу 1800 года. Першыя фатаграфіі датуюцца 1889 годам. Крыніцы
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Таліна Катэгорыя:Гісторыя Таліна Катэгорыя:Славутасці Таліна Катэгорыя:Стары горад Таліна