Двухвокая п’яўка, ці Пласцінканосная п’яўка (Helobdella stagnalis) — від п’явак сямейства .

Апісанне Даўжыня цела 8-12 мм, шырыня 2-4 мм. Цела кароткае, шырокае, пляскатае ў спінна-брушным кірунку. Цела шаравата-белага, крэмавага колеру, з вялікім лікам бурых кропак на спінным баку. Адметнай прыкметай віду з’яўляецца лінзападобная пласцінка жоўтага альбо карычневага колеру на спіне паміж 12-м і 13-м кольцамі. Таксама ў гэтай п’яўкі ўсяго адна пара вачэй, прычым даволі буйных.

Арэал Адзін з самых распаўсюджаных відаў п’явак. Засяляе паўночную палову Еўразіі, поўнач Афрыкі, жыве таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, дзе жыве не менш за 20 відаў з гэтага ж роду.

Біялогія Жыве ў стаячых і ў цякучых вадаёмах — на раслінах і камянях, да якіх яны прымацоўваюцца пры дапамозе сваіх прысосак. Аддае перавагу невялікім стаячым зарослым вадаёмам. З’яўляцца a-мезасапробам, зарэгістравана пры кіслотнасці 6,0. Харчуецца дробнымі бесхрыбтовымі — чарвякамі, лічынкамі насякомых, малюскамі.

Крыніцы

Спасылкі

Пиявка двуглазая — Helobdella stagnalis Архивная копия от 31 августа 2017 на Wayback Machine сайт «ecosystema»

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Плоскія п’яўкі