Міёк-кук () або суп з марскіх водарасцей  — гэта не востры карэйскі суп, асноўным інгрэдыентам якога з’яўляецца , або марскія водарасці. Карэйцы традыцыйна ядуць яго на сняданак у дзень нараджэння ў гонар сваёй маці, а таксама даюць жанчынам на працягу некалькіх месяцаў пасля родаў.

Прыгатаванне Міёк-кук — рэдкасць сярод карэйскіх супоў, паколькі ў ім няма вострых інгрэдыентаў. Асноўным інгрэдыентам з’яўляецца . Звычайна яго гатуюць з высушанага прадукту, і па вонкавым выглядзе ён прадстаўляе сабой зблытаныя зеленавата-карычневыя пасмы ў булёне. Для супа водарасці прамываюць, абсушваюць, дробна наразаюць, пасеруюць з часнаком і кунжутным алеем, а затым тушаць у ялавічным або рыбным булёне.

Гісторыя і культура

Жанчыны традыцыйна ядуць гэты суп на працягу некалькіх месяцаў пасля родаў. Лічыцца, што практыка ўжывання супу з марскіх водарасцей пасля родаў ўзыходзіць да перыяду Кагуро, калі людзі заўважылі, што кіты ядуць марскія водарасці пасля родаў. Традыцыйна суп сімвалізуе , багіню, якая дапамагае жанчынам падчас цяжарнасці і родаў. Людзі, якія ядуць суп у свой дзень нараджэння, ушаноўваюць сваіх маці за тое, што яны іх нарадзілі Miyeokguk at Doosan Encyclopedia

У астатні час года міёк-кук таксама ядуць не па асаблівых выпадках. Гэта вельмі распаўсюджаны гарнір, які падаецца з рысам.

Карысць для здароўя

Марскія водарасці — добрая крыніца вітаміна К, незаменнага вітаміна, які з’яўляецца важным фактарам згортвання крыві. Ужыванне ў ежу міёк-кука, які змяшчае іх, дазваляе засвойваць каля 22 % рэкамендаванай сутачнай нормы вітаміна К для жанчын і 29 % рэкамендаванай сутачнай нормы вітаміна К для мужчын.

Крыніцы

Спасылкі

Miyeok guk recipe from Maangchi.net Miyeok Guk recipe from Naver Miyeok guk recipe from Korean.net What Are the Health Benefits of Eating Seaweed?

Катэгорыя:Супы Катэгорыя:Водарасці Катэгорыя:Карэйская кухня