Гета ў Кручы (лета — 10 кастрычніка 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Круча Круглянскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Вёска Круча (Філатаўскі сельсавет) была захоплена нямецкімі войскамі 8 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 29 чэрвеня 1944 годаЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси. Круча. .
Пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў вёсцы гета, пакінуўшы яўрэяў жыць у сваіх дамах на цэнтральнай вуліцы. У канцы верасня — пачатку кастрычніка 1941 года гета ўджалі да некалькіх дамоў на вуліцы Казлінай.
10 кастрычніка 1941 года ўсіх вязняў гета вывелі ў лес недалёка ад яўрэйскіх могілак і расстралялі ў загадзя выкапанай яме. Некалькі чалавек спрабавалі ўцячы, але большасць злавілі і забілі. Падчас акцыі былі забітыя прыкладна 150 (114) чалавекЛитин А., Шендерович И. Деревня Круча Государственный архив Могилёвской области (ГАМО), — фонд 306, опись 1, дело 10, листы 117—119.
Двое з ацалелых ваявалі потым у партызанскім атрадзе.
Усяго ў Кручы загінула 169 яўрэяў, частку забілі ў Круглым.
Памяць У 1968 годзе прыезджы палкоўнік з Ленінграда, у якога ў Кручы былі забітыя родныя, усталяваў на месцы расстрэлу абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Круча Катэгорыя:Гісторыя Круглянскага раёна