18 сакавіка 2025 года групоўкай «Аш-Шабааб» здзейснена спроба замаху на прэзідэнта Самалі Хасана Шэйха Махмуда.

Сітуацыя «Аль-Шабааб» — джыхадзісцкая групоўка і саюзнік Аль-Каіды. Яе баевікі ўжо тройчы спрабавалі забіць Хасана Шэйха Махмуда ў 2012, 2013 і 2014 гадах.

20 лютага 2025 года групоўка «Аш-Шабааб» пачала наступальную аперацыю «Рамадан» у рэгіёне Хіршабел. Адной з мэт джыхадзістаў стала сталіца Самалі Магадыша. Ісламісты на працягу першага дня наступлення захапілі больш за 15 гарадоў і вёсак у рэгіёнах Сярэдні Шабел, Хіран і Ніжні Шабел.

7 сакавіка амерыканскае пасольства ў Магадыша выпусціла папярэджанне аб патэнцыйных тэрактах з боку «Аш-Шабааб». Самалійскія ўлады падверглі сумневу падобную інфармацыю. Прэзідэнт Махмуд абвінаваціў Злучаныя Штаты ў распаўсюдзе «фальшывых папярэджанняў».

11 сакавіка шасцёра джыхадзістаў уварваліся ў гатэль «Каір» у Беледвейне. У ходзе атакі больш за 21 чалавек былі забітыя, у тым ліку ўсе шасцёра нападнікаў.

Атака 18 сакавіка прэзідэнт Махмуд накіроўваўся ў аэрапорт Магадыша, адкуль кіраўнік дзяржавы меркаваў вылецець на перадавую. Калі аўтамабіль лідара краіны праязджаў праз КПП каля прэзідэнцкага комплекса Віла Самалі, ля яго выбухнула бомба, закладзеная на абочыне дарогі.

У выніку выбуху загінулі па меншай меры 10 чалавек (сем супрацоўнікаў службы бяспекі і трое мірных жыхароў), яшчэ 20 атрымалі раненні. Сярод ахвяр быў 31-гадовы журналіст радыё Risaala Махамед Абукар Дабаашэ. Сам прэзідэнт не пацярпеў.

Выбух нанёс сур’ёзныя пашкоджанні суседняму будынку і моцна пашкодзіў аўтамабіль калоны бяспекі. 22 журналісты, якія паведамлялі пра атаку з радыёстанцыі Risaala Media, якая была ненадоўга закрытая ўрадам, былі затрыманыя паліцыяй.

Амаль адразу адказнасць за замах узялі на сябе баевікі «Аш-Шабааб».

Рэакцыя Міністэрства інфармацыі Самалі апублікавала заяву, назваўшы напад «баязлівым актам адчаю».

Былы прэзідэнт Шарыф Шэйх Ахмед, былы прэм’ер-міністр Абдзі Фарах Шырдан, дэпутат Абдулахі Хашы Абіб і міністр унутраных спраў Пунтленда Абдзі Фарах Саід Джуха асудзілі напад.

Самалійскі сіндыкат журналістаў асудзіў тэракт, назваўшы яго «баязлівым нападам» і выказаўшы спачуванні сям’і загінулага калегі Дабашэ.

Напад асудзілі Украіна, Вялікабрытанія, Саудаўская Аравія, Егіпет, ЗША, Кувейт, Іарданія, Дзяржава Палесціна, Катар, Ліга арабскіх дзяржаў, ААН і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва.

Крыніцы

Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2025 годзе Катэгорыя:Гісторыя Самалі Катэгорыя:Сакавік 2025 года Катэгорыя:Падзеі 18 сакавіка Катэгорыя:Замахі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2025 года