Хрысцін Генрых (Крысціян Хендрык) Пе́рсан (, 1761—1836) — -, які істотна дапоўніў сваімі працамі лінееўскую таксанамію грыбоў. Склаў першую навуковую сістэму грыбоў і вызначыў шмат родаў і відаў . Падданы НідэрландаўTaxonomic literature : a selective guide to botanical publications and collections, ed. 2, v. 4 , p. 178—185..
Жыццёвы і навуковы шлях Персан нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы, на мысе Добрай Надзеі, быў трэцім дзіцем у сям'і. Бацька быў імігрантам з Памераніі, маці — галандкаChater A.O., Brummitt, R.K. (1966). Subspecies in the works of Christiaan Hendrik Persoon. Taxon 15 (4):143-8.. Маці памерла ў маі 1763 года. Калі Хрысціяну Генрыху споўнілася трынаццаць гадоў, бацька накіраваў яго ў Еўропу для атрымання адукацыі. Праз год пасля ад'езду сына памёр і бацька. Асірацелы Хрысціян ужо больш ніколі не вяртаўся на радзіму.
Спачатку Персан вывучаў багаслоўе ва ўніверсітэце Гале (Германія), аднак у 1784 годзе, ва ўзросце 22 гадоў, пераключыўся на медыцыну ва ўніверсітэце Лейдэна (да 1786 года) і прыродазнаўчыя навукі (у тым ліку і ў першую чаргу, батаніку) у Гётынгенскім універсітэце. Праз пятнаццаць гадоў, у 1799 годзе, ён паспяхова абараніў сваю доктарскую дысертацыю ў Нямецкай Акадэміі навук Леапальдзіна ()de Zeeuw, R. (1939). Notes on the life of Persoon. Mycologia 31 (3): 369-70. у Эрлангене, стаў дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта.
З Гётынгена ў 1802 годзе ён перабраўся ў Парыж, дзе і правёў рэшту свайго жыцця, здымаючы мансарду дома ў бедным раёне горада. Ён быў небагатым, халастым, вёў адасобленае жыццё і тым не менш перапісваўся з батанікамі ўсёй Еўропы. На парозе галечы Персан вымушаны быў падарыць у 1825 годзе свой вялікі гербарый галандскаму ўраду з умовай, што ў абмен яму будзе выплачвацца сціплая пенсіяPetersen R.H. (1977). Some brief reflections on C.H. Persoon. Kew Bulletin 31 (3):695-98.. У 1834 годзе Персан прапанаваў прадаць за 800 флорынаў сваю бібліятэку, архіў і зноў сабраныя калекцыі раслін каралю Нідэрландаў. Гэта прапанова была прынята, і калі Персан памёр у Парыжы ў 1836 годзе, яго бібліятэку, рукапісы і новыя гербарныя лісты дадалі да калекцыі, якая ўжо знаходзілася ў Нацыянальным гербарыі Нідэрландаў у Лейдэне. Гербарый Персана ў Лейдэне налічвае 8 374 запісыNationaal Herbarium Nederland Statistics .
Унёсак у навуку Самай ранняй з батанічных прац Персана была Abbildungen der Schwämme, апублікаваная трыма часткамі ў 1790, 1791 і 1793 гадах. Паміж 1805 і 1807 гадамі ён апублікаваў два тамы Synopsis plantarum, дзе апісаў 20 000 відаў раслін.
Вядомасць і павагу ў навуковым свеце Персану прынеслі яго наватарскія даследаванні грыбоў. Ён выдаў шэраг прац па мікалогіі, пачаўшы з Synopsis methodica fungorum(1801). Гэтая праца стала адпраўным пунктам для таксанаміі парадкаў , і гастэраміцэтаў.
Працы Персана па таксанаміі грыбоў аказалі моцны ўплыў на развіццё мікалогіі ў цэлым. Амаль адначасова з Персанам таксанаміяй грыбоў захапіўся, і дасягнуў у гэтым вялікіх поспехаў, Эліяс Магнус Фрыс (1794—1878). Французскі гісторык навукі Юго, пішучы, што першапачаткова маладзейшы і энергічны Фрыс браў верх над старэйшым калегам, адзначае: «…у філасофскай аснове двух міколагаў, аднак, было тонкае адрозненне, якое адчулі некалькі французскіх міколагаў, якія сталі называць сябе носьбітамі „традыцый Персана“. Першым з іх быў Жан Батыст Мужо (Mougeot, 1776—1858); важна, што ў той частцы Францыі, дзе жыў Мужо, развілася і квітнела фенаменальная група вядомых міколагаў. Мужо перадаў эстафету Люсьену Келе (Quélet, 1832—1899), Жану Луі Эмілю Будзье (Boudier, 1828—1920) і Нарсісу Тэафілю Патуяру (Patouillard, 1854—1926); і менавіта гэтая школа прадставіла зусім новую таксанамію грыбоў і паступова апярэдзіла паслядоўнікаў традыцыі Фрыса, урэшце адсунуўшы яе ў бок.»Hugo, C. E. 1966. Christiaan Hendrik Persoon: His grave now restored. J. Bot. Soc. South Africa 52: 12-16.
У 1815 годзе Персан быў выбраны членам-карэспандэнтам Каралеўскай шведскай акадэміі навук. Персан быў таксама членам-карэспандэнтам Каралеўскага таварыства Гётынгена, членам Акадэміі навук Турына, Грамадстваў прыродазнаўцаў Берліна і Ветэрау і членам Лінееўскага грамадства Філадэльфіі.
Род аўстралійскіх невялікіх дрэў і кустоў , nom. cons., 1798, сямейства названы ў яго гонар. Роды сямейства і сямейства , таксама названыя ў гонар Персана, уключаны ў сінаніміку адпаведна і
Мікалагічны часопіс Persoonia, які выдаецца Нацыянальным гербарыем Нідэрландаў у Лейдэне з 1959 года, названы ў знак прызнання заслуг Персана ў мікалогіі.
Друкаваныя працы Neuer versuch einer systematische Eintheilung der Schwämme. In: Römers Neues Magazin für der Botanik 1794, 1 p. 109 Observationes mycologicae (Лейпцыг, 1796—1799, два тамы) Tentamen dispositionis methodicae fungorum in classes, ordines, generae et familias (Лейпцыг, 1797) Commentatio de fungis clavaeformibus (Лейпцыг, 1797) Icones et discriptiones Fungorum minus cognitorum (Лейпцыг, 1798—1800, два выпускі) Commentarius, Schaefferi fungorum Bavariae indigenorum icones pictas, differentiis specificis etc. illustrans (Эрланген, 1800) Sinopsis methodica fungorum (Гётынген, 1801, дзве часткі)І цяпер для шматлікіх відаў грыбоў, вядомых з даўнейшых часоў, але ўпершыню падрабязна апісаных у гэтых кнігах, — захоўваюцца дадзеныя Персанам … назвы. — Icones pictae rariorum Fungorum (Парыж, 1803—1808, чатыры выпускі) Traité sur les Champignons comestibles (Парыж, 1819) Mycologia Europaea seu completa omnium fungorum in variis Europaeae regionibus detectorum enumeratio, methodo naturali disposita, descriptione succincta, synonymia selecta et observationibus criticis additis (Эрланген, 1822—1828, тры тамы) Sinopsis plantarum seu Enchiridium botanicum (Парыж, 1805—1807, два тамы), Species Plantarum seu Enchiridium botanicum (Санкт-Пецярбург, 1817—1821, пяць тамоў).
Персан падрыхтаваў да друку пятнаццатае выданне лінееўскай Systema vegetabilium (Гётынген, 1797).
Крыніцы
Літаратура Ramsbottom, J. 1933—1934. C. H. Persoon and James E. Smith. Proc. Linn. Soc. London 146: 10-21. Hugo, C. E. 1965. The restoration of the grave of Christiaan Hendrick Persoon — «Prince of Mycologists.» J. Bot. Soc. South Africa 51: 37-40. Hugo, C. E. 1966. Christiaan Hendrik Persoon: His grave now restored. J. Bot. Soc. South Africa 52: 12-16.
Спасылкі
Старонка пра Персана ў часопісе Persoonia Кароткая біяграфія Персана і вопіс архіва ў Hunt Institute for Botanical Documentation, Archives Collections List, Christiaan Hendrik Persoon (1761—1836) Пра Гербарый Персана ў Nationaal Herbarium Nederland. 2002. Collection Database Звесткі пра Персана ў электроннай версіі часопіса Mushroom, the Journal of Wild Mushrooming
Катэгорыя:Батанікі паводле алфавіта Катэгорыя:Батанікі Францыі Катэгорыя:Міколагі Нідэрландаў Катэгорыя:Альголагі Катэгорыя:Ліхенолагі Катэгорыя:Міколагі Германіі Катэгорыя:Міколагі Францыі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Гётынгенскай акадэміі навук Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз