Хула () — вёска ў воласці Вормсі павета Ляэнэмаа, Эстонія. Размешчана на востраве Вормсі. Адміністрацыйны цэнтр воласці Вормсі. Гістарычна была вёскай балтыйскіх шведаў, асноўная частка якіх эмігравала ў Швецыю ў апошнія гады Другой сусветнай вайны. На тэрыторыі вёскі знаходзіцца частка прыроднага парку Вормсі. У вёсцы ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і гісторыі. Тут працуюць валасная ўправа і школа-дзіцячы садок. Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі