Гета ў Гарадзеі (лета 1941 — 17 ліпеня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Гарадзея Нясвіжскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У перадваенныя гады ў гарадскім пасёлку Гарадзея жылі 796 яўрэяўЛ. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.».
26 чэрвеня 1941 года пасёлак быў захоплены вермахтам. Акупацыя доўжылася да 2 (4) ліпеня 1944 года. Заняўшы Гарадзею, немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета.
Рана раніцай 17 (18) ліпеня 1942 года тэрыторыя Гарадзейскага гета была ачэплена паліцаямі. Вязням загадалі тэрмінова сабрацца на прывакзальнай плошчы. Паліцаі старанна абшуквалі гета — хадзілі па дамах і выштурхоўвалі габрэяў да месца збору. На плошчу сагналі 1137 чалавек, ім загадалі легчы на зямлю тварам уніз. Тых, хто спрабаваў падняць галаву ці пратэставаць, збівалі да паўсмерці або расстрэльвалі на месцы, а дзяцей, якія плакалі, забівалі палкамі. На грузавіках прыехалі 50 карнікаў і сталі ездзіць аўтамашынамі прама па людзях. Выжылых адвялі ў пяшчаны кар’ер на ўскраіне Гарадзеі і расстралялі. Многіх закапалі яшчэ жывымі. Частку габрэяў забівалі, рассякаючы ім галовы рыдлёўкаміЛ. Левин. Городея — бывшее еврейское местечко., Минск: газета «Авив», июнь-июль 2004.
У гэты дзень былі забітыя ўсе пакінутыя 1137 габрэяў гета Гарадзеі.
Памяць У Гарадзеі на магіле ахвяр нацызму згадка пра габрэяў адсутнічае. У 2004 годзе ў пасёлку быў узведзены мемарыяльны комплекс загінулым яўрэям Гарадзейскага гета (аўтар — Л. М. Левін). Мемарыяльны комплекс уяўляе сабой разбураны кут сімвалічнага яўрэйскага дома, у якім пра жыллё нагадваюць толькі тры вокны. Да месца забойства вядзе вузкая сцяжынка ўздоўж алеі рабін, чырвоныя ягады якой падобныя на кроплі крыві. Побач цягнецца града са 1137 камянёў-валуноў, сабраных жыхарамі навакольных вёсак у памяць аб ахвярах КатастрофыHolocaust in Gorodeya .
Крыніцы
Літаратура
Гарадзея Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжскага раёна