«У атацы ўся каманда» () — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (ТА «Летапіс») у 1983 годзе.

Сюжэт 19 лістапада 2022 года споўнілася 40 гадоў з дня легендарнай перамогі футбольнага клуба «Дынама-Мінск» у 1982 годзе. У заключным туры, перамогшы на выездзе маскоўскі «Спартак» з лікам 4:3, жыхары Мінска ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявалі званне чэмпіёна Савецкага Саюза.

Здымкі і пракат Ідэя фільма належала сцэнарысту Валерыю Холаду. Кіраўнік аддзела футбола ў Дзяржкамспорце Яўген Шунтаў дазволіў здымкі. Старшыня рэспубліканскага Спорткамітэта Валянцін Пятровіч Сазановіч адшукаў сродкі на трыццаць кіламетраў каляровай кінастужкі. Спрыяў здымкам асабіста Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч, тагачасны дырэктар студыі «Беларусьфільм». Прэм’ера адбылася ў кінатэатры «Кастрычнік», з-за ажыятажу для забеспячэння парадку было выклікана падраздзяленне коннай міліцыі. Першапачаткова стужка была змантавана хранаматражом на гадзіну, але яе падкарацілі пры прыёмцы каміссіяй.

Здымачная група рэжысёр — Уладзімір Цэслюк; сцэнарый — В. Холад; аператары — Ю. Гарулёў, С. Канавалаў, У. Цэслюк; кампазітар — Л. Гедравічус. Узнагароды Лаўрэат усесаюзнага фестываля спартыўных фільмаў. Гл. таксама Зноскі

Літаратура Спасылкі

ФК "Динамо-Минск": золотой сезон 1982

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»