Любоў Пятроўна Кунцэвіч (нар. в. Рухава, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Навучалася ў завочнай аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларуска-руская паралексія (тыпалогія паралекс і паралексічная інтэрферэнцыя)», падрыхтаваную пад навуковым кіраўніцтвам А. Я. МіхневічаКунцэвіч Любоў Пятроўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук.
З 1977 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1978—1990 гадах была супрацоўнікам сектара рускай мовы. У 1990—1994 гадах займала пасаду вучонага сакратара інстытута. З 1994 па 2010 год — загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. У 2004—2014 гадах — намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
З 2005 года з’яўляецца сябрам Міжнароднай камісіі АЛА пры Міжнародным камітэце славістаў. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Асноўнымі сферамі даследавання з’яўляюцца дыялекталогія, сучасная беларуская літаратурная мова, беларуска-рускае двухмоўе, лексікаграфія. Аўтар каля 200 навуковых прац, сярод якіх пяць манаграфій, «Кароткая граматыка беларускай мовы», пяць тэматычных слоўнікаў, пяць арфаграфічных слоўнікаў, тры хрэстаматыі (у суаўтарстве). З’яўляецца адным з аўтараў і навуковых рэдактараў усіх выпускаў дыялекталагічнага зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні».
Пад яе навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя тры кандыдаты навук.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай НАН Беларусі (2009), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), юбілейным медалём «У гонар 80-годдзя НАН Беларусі» (2010), памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» (2024).
Публікацыі
Манаграфіі
«Руская мова ў Беларусі» (1985)
Слоўнікі
«Беларуска-рускі паралексічны слоўнік» (1985), «Жывёльны свет» (1999), «Раслінны свет» (2001), «Чалавек» (2006), «Сельская гаспадарка» (2010), «Плытніцтва» (2019), «Мова Сенненшчыны. Дыялектны слоўнік» (2015)
Даведнік
Культура русской речи в вопросах и ответах / [Т.В. Кузьменкова, Л.П. Кунцевич, А.А. Лукашанец и др.]; Под ред. А.Е. Михневича. — Минск : Народная асвета, 1996. Хрэстаматыі па беларускай мове
«Жывая спадчына» (1992), «Слова беларускае: з гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі» (1994),
Выбраныя публікацыі
«Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў. Марфалогія» (1989), «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1998), руска-беларускі размоўнік «Культура Беларусі» (1993), «Словазбор з фальклорна-этнаграфічных крыніц» (2018), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона» (2009).
Крыніцы
Катэгорыя:мовазнаўцы Беларусі