«Хлопцы» () — амерыканскі супергеройскі тэлесерыял, створаны Эрыкам Крыпке для стрымінгавай платформы Amazon Prime Video. Першы сезон выйшаў 26 ліпеня 2019 года.
Серыял быў намінаваны на восем прэмій «Эмі», у тым ліку ў катэгорыі «Найлепшы драматычны серыял» у 2021 годзе, а таксама заваяваў сем узнагарод Critics' Choice Super Awards і шэсць узнагарод Astra TV Awards.
Сюжэт Дзеянне серыяла адбываецца ў свеце, дзе існуюць супергероі. Менавіта яны з’яўляюцца сапраўднымі зоркамі. Іх усё ведаюць і любяць. Але за бачным фасадам хаваецца вельмі змрочны свет людзей і сексу, а большасць герояў — у жыцці не самыя прыемныя. Процістаіць ім атрад, неафіцыйна вядомы як «Хлопцы».
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2019 года Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША