Падызэ () — руінаваны цыстэрцыянскі кляштар, заснаваны ў пачатку XIV стагоддзя манахамі з Дзюнамюндэ ў мястэчку Падызэ аднайменнай воласці на паўночным захадзе Эстоніі.
Гісторыя 23 сакавіка 1305 года падчас працяглай грамадзянскай вайны ў Лівоніі пробашч кляштара Дзюнамюндэ абат Ліберт прадаў спустошаны рыжанамі кляштар Лівонскаму ордэну і яго магістра Готфрыду фон Рогэ за 4000 кёльнскіх марак. Пасля заключэння здзелкі, каля 200 манахаў перабраліся ў воласць Падызэ, дзе заснавалі новую мясціну.
У 1317 годзе пачалося будаўніцтва мураванага будынка, якое, згодна з распараджэннем караля Даніі Эрыка Менведа, павінна было стаць умацаваным. Падчас паўстання эстонскіх сялян 1343 года кляштар быў разбураны, і манахаў, якія, паводле слоў сялян, «былі дастаткова вінаватыя», забілі. Пасля падаўлення паўстання пачалося будаўніцтва новага кляштара-крэпасці.
У 1622 годзе ўладанні Падызэ былі нададзены бургамістру Рыгі Томасу фон Раму (Thomas von Ramm).
Кляштар Падызэ прымаў важны ўдзел у барацьбе за Лівонію ў часы Лівонскай вайны. Пазней уласнікі мызы Падызэ выкарыстоўвалі яго як жылы будынак. У 1766 годзе кляштар згарэў і з таго часу стаіць у развалінах. Пачынаючы з 1936 г. разваліны кляштара з перапынкамі падвяргаліся кансервацыі.
Пасля пажару побач з кляштарам пачалося ўзвядзенне панскага будынка мызы. У якасці будаўнічага матэрыялу выкарыстоўваліся камяні з кляштарных руін. Мыза належала нашчадкам Томаса фон Рама да яе экспрапрыяцыі ў 1919 годзе.
Катэгорыя:Кляштары Эстоніі Катэгорыя:Збудаванні Эстоніі ў гатычным стылі