Валерый Юр’евіч Ярмошка (нар. ) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (2008).
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (2001), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2010). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (2001—2008), Гомельскім аблвыканкаме, арганізацыях Гомельскай вобласці і Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008—2013), Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013—2015, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі, фінансаў і гандлю). З 2015 — у страхавой кампаніі «Прамтрансінвест», генеральны дырэктар. Ад 5 студзеня 2024 года прызначаны генеральным дырэктарам Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белэксімгарант»belasin.by.
Выбраная бібліяграфія Оптимизация структуры акционерного капитала как фактор повышения его эффективности / Ермошко В. Ю. — Гомель, 2007.
Крыніцы
Спасылкі unicat.nlb.by
Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Эканамісты Беларусі